Праграміст індыйскага паходжання Рубен Пол цяпер жыве ў горадзе Осцін ў ЗША і вучыцца ў трэцім класе школы. Таксама ён выступае на мностве канферэнцый аб інфармацыйнай бяспецы і ўзначальвае ўласную кампанію па распрацоўцы мабільных праграм.

Гісторыю хлопчыка распавяло выданне The Times of India.

facebook.com

facebook.com

Бацька хлопчыка сцвярджае, што Рубен пачаў цікавіцца інфармацыйнымі тэхналогіямі, калі яму было пяць гадоў. Тады ж ён даведаўся такія словы, як «фаервол», і асвоіў навучальную мову праграмавання Scratch.

Пасля гэтага Рубен вывучыў іншыя мовы праграмавання і стварыў сваю першую мабільную праграму — памочнік для рашэння школьных задач па матэматыцы. Затым Рубен заснаваў кампанію Prudent Games для выпуску мабільных праграм. Сам Рубен стаў яе генеральным дырэктарам, а яго бацька — бізнэс-партнёрам і наёмным супрацоўнікам.

Таксама Рубен актыўна цікавіцца пытаннямі кібербяспекі і ўдзельнічае ў мностве канферэнцый на гэтую тэму. Яго хвалююць праблемы навучання дзяцей бяспецы ў сеціве.

facebook.com

facebook.com

Для большай пераканаўчасці Рубен проста на канферэнцыях паказвае, як лёгка абыйсці «слабыя» паролі, і ўзломвае неабароненыя сістэмы. Да прыкладу, нядаўна ён удзельнічаў у якасці «спецыяльнага пасла» ў Ground Zero Summit 2015 — найбуйнейшай у Азіі канферэнцыі, прысвечанай кібербяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?