ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» плануе накіраваць для разгляду ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны свае прапановы па вяртанні пенсіянерам ільгот на праезд у грамадскім транспарце.
Пра гэта, як перадаюць «Мінск-Навіны», падчас прамой лініі паведаміў дырэктар установы Валерый Шкуратаў. Званкі на гэтую тэму гучаць практычна падчас усіх прамых ліній, якія праходзяць у транспартных арганізацыях. Аднак ні ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», ні ГП «Мінсктранс», ні ГП «Мінскі метрапалітэн», як патлумачыў Валерый Шкуратаў, не вырашаюць падобныя пытанні, у іх кампетэнцыі толькі абгрунтаванне неабходнасці тых ці іншых крокаў па змене тарыфнай палітыкі і ўнясенне адпаведных прапаноў.
0
0
0
0
0
0