Уладзімір Пуцін пагадзіўся з рэкамендацыяй Федэральнай службы бяспекі прыпыніць палёты ў Егіпет, паведаміў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Прыпыненне палётаў расійскіх самалётаў у Егіпет датычыцца ўсіх рэйсаў, у тым ліку і ў Каір.

Раней у пятніцу дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў заявіў: «Да таго часу, пакуль мы не вызначымся з праўдзівымі прычынамі здарэння, лічу мэтазгодным прыпыніць палёты расійскай авіяцыі ў Егіпет. Гэта датычыцца перш за ўсё турыстычнага канала».

5 лістапада брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран заявіў, што хоць на дадзены момант няма поўнай упэўненасці ў тым, што рэйс А321 расійскай авіякампаніі «Кагалымавія» быў узарваны, але «здаецца ўсё больш верагодным, што адбылося менавіта гэта».

Брытанскія спэцслужбы мяркуюць, што бомбу ў расійскі самалёт А321, што разбіўся на Сінаі, маглі закласці перад вылетам з Шарм-эш-Шэйха.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру