Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі прыходзілі на кватэру да бацькоў Эдуарда Лобава. Як паведаміла радыё «Свабода» маці былога палітвязня, Марына Лобава, гэта адбылося раніцай 5 лістапада. Двое праваахоўнікаў пыталіся ў жанчыны, дзе яе сын і калі яна бачыла яго ў апошні раз. Аднак Марына Лобава адмовілася даваць паказанні. Міліцыянты таксама адмовіліся казаць, з якой нагоды яны шукаюць яе сына.

Раней, 4 лістапада да Лобавых прыходзілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і цікавіліся палітычным актывістам, нібыта звязаным са злачынствам па артыкуле 206 (абрабаванне). Таксама родным былога палітвязня тэлефанавалі са следчага аддзела.

Былы палітвязень Эдуард Лобаў напрыканцы ліпеня таемна пераехаў ва Украіну і далучыўся да добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расійскімі сепаратыстамі.

Эдуард Лобаў уваходзіць у склад добраахвотніцкага батальёна «Правага сектара», які размешчаны пад Марыупалем. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0