Прэзідэнт ЗША Барак Абама адмовіўся ад праекту будаўніцтва нафтаправода Keystone паміж Канадай і ЗША.

Па словах Абамы, будаўніцтва нафтаправода не адказвае нацыянальным інтарэсам ЗША і ідзе насуперак імкненням Вашынгтона прадухіліць негатыўныя наступствы глабальнага пацяплення.

Праект Keystone меркаваў будаўніцтва нафтаправода з канадскай правінцыі Альберта праз усю тэрыторыю ЗША да ўзбярэжжа Мексіканскага заліва.

Аднак працягласць нафтаправода і аб'ём пампаванай нафты — больш за 800 тысяч барэляў у дзень — зрабілі праект прадметам спрэчак. Эколагі заяўляюць, што яго будаўніцтва акажа негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе ў шэрагу амерыканскіх штатаў.

Раней на гэтым тыдні кампанія TransCanada, якая вядзе будаўніцтва нафтаправода, прыпыніла працы. У заяве кампаніі гаварылася, што паўза была абумоўленая неабходнасцю правядзення перамоваў з уладамі Небраскі з нагоды пракладкі нафтаправода па тэрыторыі штата.

Джэб Буш, адзін з прэтэндэнтаў на вылучэнне ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, назваў рашэнне Абамы атакай на амерыканскую эканоміку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?