Урад Беларусі найбліжэйшым часам абмяркуе з Групай ГАЗ і КАМАЗам акцыянаваньне Менскага аўтамабільнага заводу.

Пра гэта заявіў у Менску на паседжаньні круглага стала ў пытаньнях саюзнай праграмы дызэльнага машынабудаваньня намесьнік міністра прамысловасьці Валянцін Гурыновіч:

«Мы атрымалі прапанову ад ГАЗу і КАМАЗу па іх магчымым удзеле ў акцыянаваньні Менскага аўтазаводу, я нядаўна вярнуўся з камандзіроўкі, дзе падрабязна вывучаў гэтае пытаньне. Найбліжэйшым часам будзе сустрэча на ўзроўні ўраду, дзе мы абмяркуем усе дэталі».

У той жа час намесьнік міністра заўважыў, што сёньняшняя прапанова расейскіх кампаній не зусім задавальняе Беларусь.

«ГАЗ і КАМАЗ хацелі б бачыць МАЗ кампаньёнам, але хутчэй, меншым партнэрам, і гэта нас не задавальняе», — сказаў Гурыновіч

Паводле Хартыі’97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0