Малады чалавек, грамадзянін Беларусі, пры сабе меў два сотавыя тэлефоны з сім-картамі беларускага і ўкраінскага аператараў, прыбор начнога бачання і армейскі бінокль. Як паведамляюць у памежнай службе, затрыманы прызнаўся, што кантраляваў пэўны кавалак мяжы і назіраў за перасоўваннем памежных і міліцэйскіх патрулёў.

Мяркуецца, што гэтая інфармацыя перадавалася кантрабандыстам, якія ляснымі сцежкамі перапраўляюць тавары праз беларуска-ўкраінскую мяжу. Наяўнасць такіх выведнікаў сведчыць аб немалых маштабах і выдатнай арганізацыі крымінальнага бізнэсу, у які ўцягнута прымежнае з Украінай насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?