Канцэрт складаўся з дзвюх частак: у першай прагучаў «Чырвоны штраль», у другой — найлепшыя песні ад пачатку існавання праекта, у тым ліку «Госці», «Абсэнт», «Турысты», «Без цябе», «Карчомка» ды іншыя.

Новы альбом атрымаў назву ў гонар віленскай кавярні пачатку XX стагоддзя, дзе сустракаліся дзеячы беларускага адраджэння. 

Канцэрт прайшоў у канцэртнай залі Compensa ў Вільні. Было шмат нацыянальнай сімволікі, бел-чырвона-белых сцягоў. Танцпол быў запоўнены цалкам.

Чытайце таксама:

«Крамбамбуля» выдала развітальны альбом

«Крамбамбуля»: Мы ніколі не казалі, што ў Вільні будзем іграць апошні канцэрт

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?