Жыхары сталіцы Бурундзі Бужумбура спешна пакідаюць свае дамы і сыходзяць пешшу, захапіўшы толькі мінімум неабходных рэчаў.

Штуршком да масавых уцёкаў паслужылі забойства сына вядомага праваабаронцы П'ера Мбанімпы, чый труп быў знойдзены ў пятніцу, і публічнае абяцанне прэзідэнта П'ера Нкурунзізы, што, пачынаючы з апоўначы нядзелі з усімі уладальнікамі незарэгістраванай зброі «пачнуць паступаць, як з ворагамі нацыі».

«Баюся, будуць забіваць без разбору», - заявіла ўцякачка, мясцовая жыхарка карэспандэнту Франс прэс.

З красавіка гэтага года каля 200 бурундыйцаў загінулі падчас пратэстаў і сутыкненняў, справакаваных рашэннем Нкурунзізы, насуперак канстытуцыі, балатавацца на трэці пяцігадовы тэрмін. Сам ён заявіў, што лічыць свае дзеянні законнымі, паколькі на першы тэрмін у 2005 годзе быў абраны не грамадзянамі, а парламентам, пасля чаго ў канстытуцыю ўнеслі папраўкі.

21 ліпеня Нкурунзіза быў пераабраны, атрымаўшы, па афіцыйных дадзеных, каля 70% галасоў пры яўцы ў 73%. Лідар апазіцыі Агатон Рваса зняў сваю кандыдатуру ў знак пратэсту супраць парушэнняў і ціску на яго прыхільнікаў, аднак яго імя было пакінутае ў бюлетэнях, і за яго прагаласавалі амаль 20% выбарцаў.

ЗША, ЕС і Афрыканскі саюз адмовіліся прызнаць выбары ў Бурундзі свабоднымі і сумленнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?