AP

AP

Адна з крыніц агенцтва паведаміла, што паліцэйскія, якія працуюць са сканерамі багажу, за невялікія хабары прапускаюць яго без дагляду. «Не магу вам сказаць, колькі разоў я знаходзіў сумкі з наркотыкамі і зброяй, якія паліцыя прапусціла за 10 еўра або накшталт таго», — паведаміў супрацоўнік аэрапорта.

Сканеры багажу ў аэрапорце Шарм-эль-Шэйха, па словах супрацоўнікаў службы бяспекі, часта не працуюць, прычым гэта адбываецца з прычыны няправільнай эксплуатацыі, а не з-за тэхнічных збояў. «Я бачыў, як іх адключаюць, каб зэканоміць электрычнасць», — распавяла адна з крыніц Associated Press.

Персанал правярае спраўнасць апаратуры толькі перад інспекцыямі, з якімі прыязджаюць замежныя спецыялісты. З дапамогай сканераў, нават калі яны працуюць, даглядаюць толькі частку багажу ў аэрапорце.

Паліва і прадукты харчавання дастаўляюць ў аэрапорт таксама часцяком без праверак. Па словах супрацоўнікаў службы бяспекі, ахоўнікі прапускаюць груз за дробны хабар ці проста таму, што знаёмыя з людзьмі, якія займаюцца дастаўкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?