Мінскія «Цмокі» пацярпелі трэцюю паразу ў баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ. Прычым прайграюць яны выключна на «Мінск-Арэне», а ўсе тры перамогі атрымалі ў гасцях.

Сёння, 8 лістапада, «Цмокі» прайгралі на сваёй пляцоўцы лідару турніру, чэшскаму «Німбурку» з лікам 84:93.

Наступную гульню ў Адзінай лізе ВТБ драконы правядуць 14 лістапада ў гасцях супраць «Астаны». 30 лістапада гульня ў Хельсінкі супраць «Байзанса», а наступная гульня дома толькі 5 снежня супраць грузінскай «Віты».

***

Адзіная ліга ВТБ — фактычна адкрыты чэмпіянат Расіі па баскетболе з удзелам дзевяці камандаў з Расіі, па адной з Беларусі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Чэхіі, Грузіі і Казахстана. Клубы гуляюць паміж сабой двухколавы турнір, па адным матчы дома і адным у гасцях (усяго 30 матчаў).

Чэмпіянат скончыцца ў красавіку, калі вызначацца восем удзельнікаў плэй-оф. Год таму «Цмокі» фінішавалі 15-мі. Зараз яны — восьмыя (тры перамогі, тры паразы).

***

Затое ў лістападзе «Цмокі» правядуць на «Мінск-Арэне» тры гульні ў турніры Кубак ФІБА.

11 лістапада супраць фінскай «Катаі», 18-га супраць славацкага «Камарна», 24-га супраць балгарскага «Рыльскі».

У гэтым турніры «Цмокі» двойчы ўжо перамаглі ў гасцях: славакаў і балгараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0