У праграме «Клуб рэдактараў» старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька па традыцыі прысвяціў некалькі хвілін дзейнасці беларускай апазіцыі.

Тыдзень таму ён пляжыў Беларускі народны фронт, а цяпер абурыўся паводзінамі лідара АГП Анатоля Лябедзькі.

Нагодай стала тое, што апазіцыя просіць пасярэдніцтва Еўрасаюза ў арганізацыі Круглага стала з Лукашэнкам.

Давыдзька прадэманстраваў у эфіры карыкатуру, на якой намаляваныя канцлер Германіі Ангела Меркель у вобразе касманаўта і Анатоль Лябедзька, які выглядае як стрыптызёрка.

Дэманстраванне карыкатуры суправаджалася ўрыўкам з песні расійскага гурта «Сектара газа» пра алкаголікаў і наркаманаў.

«Можа быць, станчыць перад Еўропай на шасце, каб яна ўсё ж паверыла, што менавіта гэтыя людзі з'яўляюцца прадстаўнікамі спадзеваў большай часткі беларускага грамадства?» — запытаўся Давыдзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0