Віктар Зубкоў |
Кіраўнік расейскага ўраду Віктар Зубкоў прыляцеў у Менск. Ён будзе ўдзельнічаць у паседжаньні Савета Міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Праграма візыту прадугледжвае сустрэчу двух прэм’ераў. На ёй пойдзе гаворка пра цэны на газ, які Беларусь атрымлівае з Расеі. 119 даляраў за тысячу кубоў — гэта цана, устаноўленая толькі на першы квартал гэтага году.
Візыт пачаўся з сустрэчы Зубкова з А. Лукашэнкам.
«Я хацеў бы распавесьці вам пра праблемы, наяўныя ў нашым замежным гандлі, асабліва ў сувязі з пазыцыяй кіраўніцтва ЗША, – сказаў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы. — Тым ня менш, эканамічнае становішча ў Беларусі абсалютна нармальнае, наш таваразварот дынамічна расьце, і ён дывэрсыфікаваны – то бок, пасьпяхова разьвіваюцца гандлёвыя адносіны як з Расіяй, так і з ЭС і іншымі краінамі», – заявіў ён.