Найбуйнейшы торэнт-трэкер Расеі бестэрмінова заблакаваны рашэннем суда. Масгарсуд задаволіў пазоў выдавецтва «Эксмо» і прызнаў публікацыю шэрагу кніг на RuTracker.org незаконнай.

Рашэнне ўступіць у сілу праз 30 дзён.

RuTracker застанецца даступны ў Беларусі, Украіне, Нямеччыне, ЗША ды іншых краінах.

Калі вы шукаеце ўсяго Лема альбо ўсю дыскаграфію Metallica, то гэта магчыма толькі на rutracker-ы. Там унікальны кантэнт. Многія беларускія музыкі, напрыклад, v e g e t a b l e s, самі выкладвалі на рутрэкеры свае альбомы, каб павысіць аўдыторыю слухачоў.

Пытанне торэнт-трэкераў застаецца супярэчлівым як з пункту гледжання захавання аўтарскіх правоў, так і з гледзішча грамадскага інтарэсу. У большасці выпадкаў даступнасць твораў на трэкераў пазбаўляе аўтараў сродкаў для існавання, а выдавецтвы — даходаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?