Мікіта Гвоздзеў (на фота другі справа) вярнуўся ў кадэцкую вучэльню пасля гучнага скандалу, калі ён разам з сябрамі-аднакурснікамі сфатаграфаваўся ў саколцы з беларускім гербам «Пагоня». 

Адразу пасля публікацыі гэтага фота ў СМІ паведамлялася, што Мікіту адлічылі і бацькі забралі яго дадому.

Верагодна, так яно і было, аднак пасля розгаласу ў краіне дырэктар кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі выбачыўся перад хлопцам і прасіў яго вярнуцца. 

І вось, як кажуць аднакласнікі Мікіты, ён вярнуўся яшчэ ў мінулую нядзелю, як толькі скончыліся восеньскія вакацыі. 

«Усё спакойна», — падкрэслілі аднакласнікі хлопца. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?