Прэзідэнт Каталоніі Артур Мас, EPA

Прэзідэнт Каталоніі Артур Мас, EPA

Парламент Каталоніі ухваліў рэзалюцыю аб незалежнасці аўтаномнай вобласці. Сярод тых, хто падтрымаў дакумент — кааліцыя «Разам «За» і «Кандыдаты за народнае адзінства», якія валодаюць большасцю ў 135-мясцовым парламенце. Народная партыя Каталоніі, партыя «Грамадзяне», а таксама каталонскія сацыялісты выказаліся супраць рэзалюцыі.

Дакумент, у якім абвяшчаецца «пачатак працэсу стварэння незалежнай дзяржавы Каталонія ў выглядзе рэспублікі», быў узгоднены незалежніцкімі рухамі 27 кастрычніка.

Рэзалюцыя прадугледжвае, што на працягу 18 месяцаў будуць сфармаваныя розныя дзяржструктуры, а таксама падрыхтаваны тэкст новай канстытуцыі.

Па выніках датэрміновых выбараў у Каталоніі, што прайшлі 27 верасня, перамогу атрымала «Разам «За». Тым не менш кааліцыя не змагла заручыцца падтрымкай абсалютнай большасці, атрымаўшы толькі 62 мандаты. У сувязі з гэтым «Разам «За» вырашыла ўступіць у саюз з «Кандыдатамі за народнае адзінства», якія маюць 10 месцаў у парламенце.

Роўна год таму — 9 лістапада 2014 — у Каталоніі прайшло апытанне насельніцтва аб суверэнітэце, якое затым быў прызнана супярэчным канстытуцыі краіны.

Рэзалюцыя аб незалежнасці Каталоніі «не будзе мець наступстваў». Пра гэта заявіў старшыня ўрада Іспаніі Марыяна Рахой.

Прэм'ер таксама паабяцаў абскардзіць дадзенае рашэнне ў канстытуцыйным судзе. Акрамя таго, Рахой адзначыў, што ўжо абмеркаваў каталонскае пытанне з лідарам апазіцыйнай Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі Педра Санчасам, з якім яны дамовіліся правесці ў аўторак сустрэчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?