Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у гонар Дня КВК, які адзначаецца 8 лістапада, прызначыў членаў рэспубліканскай каманды Клуба вясёлых і кемлівых на пасады ва ўрадзе і заканадаўчым сходзе рэспублікі.

«Я шчыра павіншаваў каманду КВК, пажадаў шчасця і ўдачы! Ну а поспех на самай справе не прымусіў чакаць. У самым канцы сустрэчы ўсе 11 ветэранаў КВК атрымалі працу ва ўрадзе, парламенце і ў міністэрствах рэспублікі. Упэўнены, што яны хутка адаптуюцца да новых умоў і праявяць сябе з лепшага боку», — паведаміў Кадыраў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».

Паведамляецца, што «падарунак» ад кіраўніка Чачні атрымалі 11 ветэранаў каманды КВК Чачэнскай рэспублікі.

Аб прызначэнні Кадыраў паведаміў камандзе ў нядзелю ўвечары на святочнай сустрэчы з членамі каманды. Рамзан Кадыраў з'яўляецца ганаровым прэзідэнтам каманды КВК Чачэнскай Рэспублікі.

Улетку гэтага года Кадыраў прызначыў кіраўніком адміністрацыі кіраўніка і ўрада Чачэнскай Рэспублікі свайго 27-гадовага пляменніка — Іслама Кадырава, які раней займаў пасаду мэра Грознага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?