Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.

З 8 лістапада 2015 года ўступілі ў сілу змяненні ва Указ прэзідэнта Беларусі ад 26 красавіка 2010 года нумар 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».

Згодна з гэтымі змяненнямі, дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі на працягу 5 рабочых дзён з дня падачы заявы. У выпадку правядзення рэгістрацыйных дзеянняў у паскораным парадку — 2 рабочыя дні, у выпадку правядзення рэгістрацыйных дзеянняў у тэрміновым парадку пры ўмове, што заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі зарэгістравана ў журнале рэгістрацыі заяў да 16.00, — 1 рабочы дзень, у выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый — на працягу аднаго месяца», — растлумачылі ў Дзяржкаммаёмасці.

Таксама ў прэс-службе адзначылі, што пры правядзенні рэгістрацыйных дзеянняў у паскораным і тэрміновым парадку з заяўніка дадаткова спаганяецца плата 0,3 і 0,6 базавай велічыні адпаведна.

У Дзяржкаммаёмасці падкрэслілі, што раней у Беларусі з 7 да 5 рабочых дзён быў скарочаны тэрмін ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Скарачэнне гэтага тэрміну прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 26 студзеня 2015 года нумар 45, што ўступіла ў сілу 30 студзеня 2015 года.

«Гэтым дакументам таксама прадугледжана магчымасць ажыццяўлення рэгістрацыйных дзеянняў у тэрміновым парадку — на працягу 1 рабочага дня з дня падачы дакументаў, неабходных для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі, пры ўмове, калі арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік звернуцца ў арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі да 16.00», — растлумачылі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?