Кантракт паміж Расіяй і Іранам аб пастаўцы сістэм супрацьпаветранай абароны С-300 ўступіў у сілу, паведаміў генеральны дырэктар карпарацыі «Растэх» Сяргей Чэмезаў, які знаходзіцца на міжнародным авіяцыйна-касмічным салоне Dubai Airshow-2015.

«Кантакт на пастаўку С-300 у Іран не толькі быў падпісаны бакамі, але і ўжо ўступіў у сілу», — сказаў Чэмезаў.

Пры гэтым Чэмезаў не ўдакладніў, якая менавіта мадыфікацыя зенітных сістэм будзе пастаўлена Ірану.

Раней у панядзелак прадстаўнік расійскай дэлегацыі на авіяцыйна-касмічным салоне паведамляў, што канцэрн «Алмаз-Антэй», які будзе выканаўцам гэтага кантракту, здольны забяспечыць вытворчасць і пастаўку С-300 для Ірана праз паўтара года пасля падпісання.

У красавіку гэтага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін скасаваў забарону на перадачу Ірану зенітна-ракетнага комплексу С-300.

Дакумент, які дзейнічаў да гэтага, забараняў перадачу Тэгерану «любых баявых танкаў, баявых браніраваных машын, артылерыйскіх сістэм вялікага калібра, баявых самалётаў, баявых верталётаў, ваенных караблёў, ракет або ракетных сістэм, як яны вызначаюцца для мэтаў Рэгістра звычайных узбраенняў ААН, зенітных ракетных сістэм С-300, альбо матэрыяльных сродкаў, звязаных з усім пералічаным, уключаючы запасныя часткі».

Па ўказанні Пуціна з тэксту дакументы былі выключаныя словы «зенітных ракетных сістэм С-300».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?