Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць 14 лістапада прамыя тэлефонныя лініі з 9.00 да 12.00.
Тэлефонныя лініі правядуць у суботу
- намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Цупрык Леанід Аляксандравіч (80162213121),
- намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Мацкевіч Алег Сяргеевіч (80212204260),
- намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Пірштук Баляслаў Казіміравіч (80232751237),
- старшыня Гродзенскага аблвыканкама Краўцоў Уладзімір Васільевіч (80152735644),
- намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Неўмяржыцкі Сяргей Пятровіч (80175004160),
- кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Варонін Рыгор Аляксандравіч (80222501869) і
- старшыня Мінскага гарвыканкама Шорац Андрэй Віктаравіч (80172224444).
У Беларусі ў бягучым годзе арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых тэлефонных ліній у мэтах павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і валакіты, паператворчасці, а таксама для аператыўнага вырашэння ўзнікаючых у людзей праблемных пытанняў. Такія прамыя тэлефонныя лініі стартавалі 17 студзеня і праводзяцца па суботах.