Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла, што з часу апошняга выпадку Эболы ў Сьера-Леонэ прайшло 42 дні — то бок два інкубацыйных перыяды. Гэта азначае, што ў краіне спыненая перадача віруса Эболы, паведамляе цэнтр навін ААН.

Залогам поспеху ў барацьбе са смяротнай эпідэміяй сталі актыўныя дзеянні ўрада і саміх жыхароў, а таксама міжнародная падтрымка.

Першы выпадак Эболы ў Сьера-Леонэ быў зарэгістраваны ў маі 2014 года. З тых часоў было інфікавана 8704 чалавекі, 3589 хворых памерлі, у іх ліку 221 медработнік. Сітуацыя ў Сьера-Леонэ на працягу трох месяцаў знаходзіцца пад павышаным наглядам, гэтая фаза працягнецца да 5 лютага 2016 года.

У СААЗ заявілі, што перамагчы беспрэцэдэнтную эпідэмію атрымалася дзякуючы ўпартай працы ўрада і народа краіны. Эксперты лічаць, што ключавым элементам у барацьбе з Эболай стала ўцягнутасць мясцовых суполак і разгортванне груп хуткага рэагавання. Пры дапамозе міжнароднай супольнасці ўдалося аператыўна адсочваць і выяўляць новыя выпадкі захворвання і кантакты хворых, такім чынам перарываючы ланцуг перадачы віруса.

У СААЗ заклікалі не забываць аб 4 тысячах сьера-леонцаў, якія перахварэлі на Эболу. Многія з іх маюць праблемы са здароўем і маюць патрэбу ў дапамозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?