Цяпер, каб павялічыць ці зменшыць плошчу, якую закране бомбавы ці артылерыйскі ўдар, вайскоўцы выкарыстоўваюць розныя тыпы і калібры боепрыпасаў.

defense-aerospace.com

defense-aerospace.com

Найноўшая тэхналогія можа дазволіць ім рэгуляваць патрэбную магутнасць выбуху перад самім стрэлам, не мяняючы снарада ці бомбы. 

Адаптыўны боепрыпас, які мае пераменны радыус зоны паражэння, атрымаў назву RADIUS (Range Adaptable Device Incorporating Unique Scaling).

Сістэма была распрацавана нямецкай фірмай TDW (аддзяленне кампаніі MBDA Deutschland) пры падтрымцы брытанскай BAE Systems і выпрабавана на палігоне ў Вялікабрытаніі.

Мадыфікаваныя 500-фунтовыя (227 кг) бомбы былі скінутыя з паветра, на адной з якіх была выстаўлена магутнасць выбуху на 10%, а на іншай — на 100%. Выпрабаванні былі паспяховымі, паведаміла кампанія.

Калі такая тэхналогія будзе дастаткова таннай, то ў тэорыі гэта можа прывесці да змяншэння патрэбы ў розных тыпах боепрыпасаў і колькасці розных калібраў артылерыі, што рэзка спрашчае ваенную лагістыку. Пры гэтым будзе захаваная дастатковая для выканання розных задач, у тым ліку ў населеных раёнах, тактычная гнуткасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?