Бэстсэлер Уладзімера Арлова "Адкуль наш род" выйшаў у аўдыёфармаце.

Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданьні з гісторыі Беларусі. Сярод герояў кнігі – князі Ўсяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асьветнікі Эўфрасіньня Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астроскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі...

Тэкст чытае аўтар.

Аўдыёкніга мае багатае гукавое афармленьне і малюнкі, што стварае ў юнага слухача эфэкт прысутнасьці пры падзеях, аб якіх апавядае аўтар. Кнігу можна ня толькі слухаць, але і чытаць.

Пытайцеся ў кнігарнях і ў незалежных распаўсюднікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?