Член камітэта Савета Федэрацыі па сацыяльнай палітыцы Валянціна Пятрэнка, вядомая не столькі грамадскай ці палітычнай дзейнасцю, колькі незвычайнай прычоскай, абурылася малюнкам, які быў прысвечаны трагедыі з расійскім самалётам ў Егіпце. На карыкатуры «Шарлі Эбдо» было намалявана, як на барадатага чалавека з аўтаматам падаюць абломкі самалёта, а таксама напісана: «Ісламская дзяржава: Расія ўзмацніла бамбардзіроўкі».

Сенатарка паабяцала прадставіць сваю карыкатуру на французскі часопіс. 11 лістапада была арганізавана прэс-канферэнцыя «#ЯНеШарлі. Расійскія парламентарыі падрыхтавалі свой адказ Charlie Hebdo», на якой Пятрэнка прадэманстравала «свой» малюнак. Праўда, як высветлілася, гэта была ўкраінская карыкатура часоў Еўрамайдану. У катле, пад якім палаюць шыны, — Януковіч і яго ўрад, побач стаіць актывіст Майдану з украінскім трызубам.

фота kommersant.ru

фота kommersant.ru

Пятрэнка аздобіла малюнак надпісамі: «Шарлі Эбдо — не людзі: вырадкі» і «Пекла вітае Шарлі Эбдо».

Падчас прэс-канферэнцыі Пятрэнка пацвердзіла, што для «адказу» французскаму выданню абрала чужы малюнак. Яна ўдакладніла, што з'яўляецца аўтарам надпісу на карыкатуры, а не самога малюнка. Сенатарка заявіла, што карыкатуру «можна браць і выкарыстоўваць», бо яна «гуляе па інтэрнэце ў адкрытым доступе». Што тычыцца зместу малюнка, то, па словах Пятрэнка, для яе галоўнае, што «гэта выява пекла».

Аўтар карыкатуры, украінскі мастак Юры Журавель з гэтай нагоды напісаў у сваім Фэйсбуку: «Звяртаюся да Валі Пятрэнка — гэта не работнікі Charlie Hebdo! Гэта вашы вырадкі. Будзьце больш уважлівай наступным разам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?