Кіраўнік «Правага сектара» Дзмітрый Яраш сышоў у адстаўку з-за канфлікту ўнутры руху пасля неадназначнага «з'езда».

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала член кіраўніцтва ПС Алена Белазерская.

Паводле яе слоў, частка кіраўніцтва «Правага сектара» склікала «канферэнцыю актыву», на якой абвясціла курс на «жорсткі рэвалюцыйны шлях».

«Гэта не азначае неадкладны штурм адмінбудынкаў, але азначае адкрытае прызнанне «Правым сектарам» дзеючай улады нелегітымнай, а сам рух ПС — адзіным легітымным прадстаўніком інтарэсаў ўкраінскай нацыі», — паведаміла Белазерская.

На гэтай канферэнцыі згаданая частка кіраўніцтва ПС пераканала удзельнікаў выбраць «новае кіраўніцтва», заявіўшы, што «правядзенне канферэнцыі ўхвалена кіраўніком (Ярашам), а ўсе прынятыя на ім рашэнні носяць рэкамендацыйны характар і да зацвярджэння кіраўніком ў дзеянне не ўступяць».

У гэты новае ўвайшлі менавіта кіраўнікі «рэвалюцыйнага крыла», а цяперашняе кіраўніцтва ПС яны абвясцілі «выключна партыйным» і хочуць, каб яно ім падпарадкоўвалася.

Яраш, па словах Белазерскай, насамрэч ведаў аб правядзенні гэтай канферэнцыі, але думаў, што яна проста напрацуе «працоўныя матэрыялы» да агульнай канферэнцыі.

«Ён на канферэнцыю не прыбыў, але даслаў ліст, у якім выказаў сваё бачанне далейшага развіцця руху і прапановы па складзе кіраўніцтва. Абедзве яго рэкамендацыі арганізатарамі канферэнцыі былі праігнараваныя», — напісала яна.

«Гэтыя падзеі, на маю думку, і пацягнулі заяву Дзмітрыя Яраша аб складанні з сябе паўнамоцтваў кіраўніка НВР ПС. Лічу, што ён проста не хоча ні на каго ціснуць, хоча, каб людзі вызначаліся самі», — дадала Белазерская.

Як вядома, 11 лістапада Яраш напісаў заяву на складанне паўнамоцтваў кіраўніка ПС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?