Падаходны падатак з працэнтаў па некаторых відах банкаўскіх укладаў, які будзе спаганяцца з 1 красавіка 2016 года, будзе ўлічвацца пры выплаце збору на фінансаванне дзяржрасходаў, прадугледжанага дэкрэтам «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.

«У пятым пункце дэкрэта («Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства») прадугледжаны тыя віды дзейнасці, пры якіх лічыцца, што грамадзянін удзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Гэта значыць, размяшчэнне ўкладаў у банку не адносіцца да такіх відаў дзейнасці. Таму грамадзянін, які не працуе, але пры гэтым размяшчае грошы на ўклады, усё роўна прызнаецца плацельшчыкам збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў», — растлумачылі ў прэс-службе.

Разам з тым дэкрэт вызваляе грамадзян ад выплаты збору, калі яны мелі даходы і заплацілі падаткі, напрыклад, падаходны падатак з фізічных асоб, у памеры 20 БВ і больш (адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання). Пры выплаце падаткаў у памеры менш як 20 БВ сума збору змяншаецца на сумы выплачаных падаткаў.

«Таму падатак, які ў наступным годзе будуць плаціць нашы грамадзяне з даходаў у выглядзе працэнтаў па дэпазітах, будзе ўлічвацца пры разліку сумы збору», — сказалі ў МПЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?