Вы жадаеце паўдзельнічаць у агульнанацыянальнай дыктоўцы, але ня можаце наведаць адно зь месцаў яе напісаньня? Не бядуйце. Зінаіда Бандарэнка, легендарная беларуская дыктарка, чытае тэкст прадмовы да зборніка «Дудка беларуская» ў нашым інтэрнэт-эфіры.
Калі ласка, падрыхтуйце асадку ды паперу. Калі жадаеце, можаце спампаваць тут і раздрукаваць адмысловы фармуляр для напісаньня дыктоўкі. Спачатку ўважліва праслухайце ўвесь тэкст. Потым «пераматайце» відэа на пачатак і запісвайце па сказах, націскаючы на «паўзу» тады, калі вам гэта будзе зручна.
Спампаваць файл відэа на кампутар можна тут:
Посьпехаў!