19.10 

Паводле ўдакладненых дадзеных, грамадзяне Беларусі ў Парыжы не пацярпелі

19.04

У Парыжы ля бальніц выстраіліся чэргі з жадаючых здаць кроў для пацярпелых ФОТАФАКТ

17.31

Устаноўлена асоба аднаго з тэрарыстаў у Парыжы

17.30

Францыя ўводзіць дадатковыя меры бяспекі

15.20

У смяротніка са стадыёна «Стад дэ Франс» знайшлі сірыйскі пашпарт

14.08

Лідар французскай апазіцыі прапануе інтэрнаваць усіх, хто ў спісах «патэнцыйных тэрарыстаў»

14.04

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за тэракты ў Парыжы

13:30

МЗС: Сярод пацярпелых у выніку тэрактаў у Парыжы ёсць беларус

Беларусы нясуць кветкі да пасольства Францыі ў Мінску

Беларусы нясуць кветкі да пасольства Францыі ў Мінску

Вось у гэтых месцах адбыліся атакі.

Вось у гэтых месцах адбыліся атакі.

13.15

Алянд абвінаваціў «Ісламскую дзяржаву» ў тэрактах

13.08

У Францыі абвешчана трохдзённая жалоба

12.32

У Парыжы адмянілі спартыўныя мерапрыемствы і закрылі Дыснэйлэнд

11.30

У выніку учыненых у Парыжы нападаў і штурму тэатра загінулі як мінімум 153 чалавекі, перадае CNN са спасылкай на ўлады. У той жа час France 24 прыводзіць лічбу 128 загінулых. 

11.06

МЗС просіць беларусаў у Францыі выйсці на сувязь з роднымі

9:00

Стрэлы прагучалі ў Парыжы ў пятніцу ўвечары, каля 21.20 па мясцовым часе (23.20 па Мінску) спачатку ў X, а потым у XI акрузе французскай сталіцы, побач з вуліцай Біша (rue Bichat), потым у канцэртнай зале Bataclan, дзе ў гэты момант граў гурт Eagles of Death Metal.

Відавочцы распавялі пра пяць ці шэсць мужчынаў, без масак, якія бязладна стралялі па натоўпе. Па іх словах, стральба пачалася ў разгар канцэрту.

Адначасова невядомыя адкрылі стральбу па наведвальніках дзвюх парыжскіх устаноў, якія знаходзяцца адна насупраць адной, бара Carillon («Цыферблат») і рэстарана Le Petit Cambodge («Маленькая Камбоджа»). Па словах відавочцаў, людзі крычалі, на зямлі ляжалі каля дзесяці цел.

У гэты ж час у ходзе футбольнага матча Францыя—Германія каля стадыёна Stade de France на поўнач ад Парыжа прагрымелі выбухі. Па папярэдніх дадзеных, гаворка ідзе пра дзеянні тэрарыстаў-смяротнікаў.

Журналіст выдання 20 Minutes, які знаходзіўся на месцы, паведаміў аб двух выбухах, якія былі чутныя на стадыёне падчас першага перыяду. «Фігаро» паведамляе аб трох выбухах. Паводле папярэдніх дадзеных паліцыі, загінула не менш за тры чалавекі.

Франсуа Аланд, які прысутнічаў на матчы, быў эвакуякаваны са стадыёна і накіраваўся ў крызісны штаб МУС Францыі.

Пазней у звароце да нацыі прэзідэнт Аланд абвясціў аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча, а таксама аб закрыцці межаў і заклікаў народ Францыі да адзінства і салідарнасці перад тварам тэрарызму.

Спецназ штурмам узяў канцэртную залу Bataclan, дзе, як стала вядома, тэрарысты захапілі закладнікаў. 

Усяго ў зале загінулі, па апошніх дадзеных, не менш за 80 чалавек. Нападнікі былі забітыя ў ходзе штурму.

На раніцу суботы паведамляецца пра 120 загінулых, 200 параненых і восем забітых тэрарыстаў.

Паводле інфармацыі Елісейскага палаца, 1500 дадатковых вайскоўцаў былі мабілізаваны ў пятніцу вечарам. У суботу адбудзецца пазачарговае пасяджэнне Рады абароны краіны, на якім павінны быць прыняты рашэнні па далейшым дзеяння ўладаў.

3:45

Французскае bfmtv.com называе лічбу каля 100 забітых у канцэртнай зале і 40 ахвяраў у іншых месцах.

МЗС Францыі заявіў, што паветранае і чыгуначнае злучэнне з Францыяй перарывацца не будзе.

Алянд адмяніў удзел у Саміце «Вялікай дваццаткі» ў Турцыі.

Алянд прыехаў у канцэртную залу «Батаклян» і правёў там паўгадзіны. Ён заявіў там: «Барацьба будзе бязлітаснай. Тэрарысты павінны ведаць, што будуць мець справу з Францыяй згуртаванай і рашучай».

З еўрапейскіх краін прыходзяць паведамленні пра ўзмацненне захадаў бяспекі.

2:53

Reuters: штурм завершаны, двое тэрарыстаў забітыя.

Відэа з месца:

2:49

Памяшканні «Стад дэ Франс» цяпер прачэсваюць сапёры ў пошуках іншых выбуховых прылад.

Кароткі зварот Алянда:

2:43

Паліцыя забараніла весці жывую відэатрансляцыю з месца захопу закладнікаў.

2:38

Усе школы і ВНУ Парыжа заўтра будуць закрытыя.

2:34

СNN: Адзін тэрарыст затрыманы, ён заявіў, што ваюе за ІДІЛ.

2:33

Коммерсантъ: Таксісты ў Парыжы развозяць людзей бясплатна.

Ройтэрз: У французскіх сацсетках распачалася акцыя салідарнасці ‪#‎porteouverte‬. Людзі прымаюць у свае дамы і кватэры тых, хто апынуўся далёка ад дому і не мае дзе пераначаваць.

2:30

ROUTES Paris IdF: Парыжскае метро закрыла 3,5,8,9,11 лініі.

2:28

Французскі спецназ пачаў штурм канцэртнай залы «Батаклян», перадаюць інфармагенцтвы.

2:27

Жульен П'ерс, радыёжурналістка, была ў тэатры ў момант нападу. Некалькі зусім-зусім маладых нападнікаў без масак, расказала яна карэспандэнту Ройтэрз, уварваліся ў залу і пачалі беспарадачную страляніну. Людзі кінуліся наўцёкі праз сцэну і запасныя выхады. Страляніна доўжылася 12—15 хвілін, па яе словах. Зрэшты, успрыманне часу ў такія моманты расцягваецца.

2:20

The Associated Press: «Ля стадыёна было два смяротнікі і адна бомба, пацвердзіла паліцыя»

2:15

З тэатра піша чалавек: «Я моцна паранены. Хай хутчэй штурмуюць. Нас тут забіваюць усіх. Аднаго за адным. Хутчэй на першы паверх!»

Чалавек застанецца жывы. Наступнае паведамленне будзе: «Я жывы».

2:10

СNN: Тэрарысты ў зале тэатра паводзілі сябе спакойна, перезараджалі зброю 3—4 разы.

2:09

З Масквы: «У Расіі рашуча асуджаюць гэтыя бесчалавечныя забойствы і гатовы прадаставіць любую дапамогу ў расследаванні гэтых тэрарыстычных злачынстваў», — заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

2:05

The Associated Press: У Парыж ўведзеныя падраздзяленні Узброеных сіл Францыі.

2:00

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд у экстраным звароце да нацыі абвясціў пра часовае закрыццё межаў краіны. У рэгіёне Парыжа ўводзіцца надзвычайнае становішча.

01:54

Twitter: Паліцыя Парыжа просіць гараджан заставацца дома.

1.30

Лічба закладнікаў, якіх невядомыя захапілі ў парыжскім тэатры «Батаклян» у 11-й акрузе Парыжа складае каля 100 чалавек, перадае агенцтва Ройтэрз.

Увечары ў пятніцу невядомыя адкрылі стральбу ў адным з рэстаранаў 10-й акругі Парыжа, у выніку якой загінулі 11 чалавек,

а таксама ў тэатры «Батаклян», дзе ахвярамі сталі 15 чалавек.

Акрамя гэтага, па папярэдняй інфармацыі, два ці тры выбухі, як мяркуецца, гранат, прагучалі ў непасрэднай блізкасці ад стадыёна «Стад дэ Франс», дзе праходзіў таварыскі матч Францыя — Германія. На гульні прысутнічалі прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд і кіраўнікі МЗС Францыі і Германіі Лёран Фабіус і Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Радыё «Эроп-1» перадае аб страляніне і ў гандлёвым цэнтры «Ле Аль».

З заявамі адносна падзей у Парыжы выступілі прэзідэнт Абама і прэм'ер-міністр Кэмеран. Вось выступ Абамы анлайн:

«Once again we've seen an outrageous attempt to terrorize innocent civilians» Obama told at the White House.

«We stand prepared and ready to provide whatever assistance that the government and the people of France need,» he said, to «bring these terrorists to justice and go after any terrorist networks».

«Those who think that they can terrorize the people of France or the values that they stand for are wrong».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?