Імша па Глебу абудзецца ў сераду, 18 лістапада, а 12.00 у капліцы Дома Святой Троіцы (вул. Шаўчэнкі, 6). Пахаванне – а 14.00 на могілках у вёсцы Дарава (каля касцёла).

11 лістапада стала вядома пра забойства Глеба ў адным з паркаў Берліна.

Глеб Маліноўскі нарадзіўся ў 1987 годзе ў Віцебску. Бацька — уніяцкі святар Яўген Маліноўскі, які пазней разам з сям’ёй пераехаў у Баранавічы. У 2005 годзе Глеб паступіў на філфак БДУ, аднак пасля Плошчы-2006 з'ехаў у Кракаў па праграме Каліноўскага. Жыў у Берліне. У яго застаўся маленькі сын.

Бацька Глеба расказваў радыё «Свабода», што на яго сына напалі, калі ён ішоў з рэстарацыі, дзе працаваў памочнікам кухара: «Абставіны дакладна не высветленыя. Ішоў са змены ўначы. Яго знайшлі раніцай у аўторак са смяротным нажавым раненнем. Ён у нас такі, кантактны, з аднаго боку, а з другога боку — канфліктны, калі заходзіць аб справядлівасці… Цяпер Мікіта, мой сын, там, у Берліне, афармляе дастаўку на Радзіму. Мы разлічваем, што ў пятніцу-суботу мусяць прывезці… Былі ў яго свае хібы, але ў каго іх няма? Ён пачынаў станавіцца на ногі. Чаго туды паехаў? Бо ў яго сын там. Дзяўчына не захацела за яго выходзіць замуж, а ён вельмі любіў сына і вельмі туды імкнуўся.

Урэшце, мусіла станоўча вырашыцца пытанне з відам на жыхарства, і праца была, ён падаў дакумэнты ва ўніверсітэт, яму заставалася крыху да сканчэння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?