Хуткасны выпрабавальны цягнік TGV сышоў з рэек на ўсходзе Францыі, паведамляе ў твітары радыёстанцыя France Bleu Alsace. Як паведамляе агенцтва Франс Прэс, загінулі па меншай меры пяць чалавек.

twitter.com/Cmouadelph

twitter.com/Cmouadelph

Паводле папярэдніх дадзеных, катастрофа адбылася ў горадзе Эквешэм непадалёк ад Страсбурга. Як паведамляецца на інфармацыйным партале Prechi-Precha, на месцы інцыдэнту было чуваць выбух. Пасажыраў у цягніку не было. Большасць вагонаў саставу сышлі з рэек і перакуліліся.

На месца здарэння выехалі машыны хуткай дапамогі. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?