Паводле ўдакладненай інфармацыі, беларускія грамадзяне ў выніку начной тэрарыстычнай атакі на Парыж не пацярпелі, паведаміў МЗС са спасылкай на французскіх калег.

Раней з'явілася інфармацыя аб адным пацярпелым грамадзяніне Беларусі, якому аказваецца дапамога.

Паводле апошніх дадзеных, у выніку серыі тэрактаў у французскай сталіцы загінула 128 чалавек. Яшчэ 237 шпіталізавана, 80 з іх у крытычным стане.

Тэлефон для экстраннай сувязі з пасольствам ў Францыі: +33609784140. Тэлефанаваць могуць толькі грамадзяне, родныя якіх знаходзяцца ў Парыжы і не выходзяць на сувязь. Тэлефон гарачай лініі прэфектуры Парыжа для турыстаў +33(0)145558000.

МЗС «рэкамендуе грамадзянам нашай краіны, якія знаходзяцца ў Францыі, выконваць указанні ўладаў і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі ў Беларусі». Амбасада ў Парыжы працягвае адсочваць сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?