Сутыкненнямі з паліцыяй скончылася ў сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле шматтысячная акцыя пратэсту.

Паліцыянты ўжылі слёзацечны газ і вадамёты для разгону дэманстрантаў, якія аб'ядналіся пад рознымі лозунгамі: ад адстаўкі ўрада да забароны ўвядзення новых падручнікаў з «адзіным поглядам на гісторыю краіны», у якіх, як кажуць праціўнікі гэтай ідэі, будзе замоўчвацца факт існавання дыктатуры ў 70-я і 80-я гады.

Паўднёвакарэйскія прафсаюзы, якія выступілі арганізатарамі акцыі, заявілі, што незадаволеныя спробамі ўладаў змяніць працоўнае заканадаўства краіны, каб палегчыць для кампаній працэс звальнення работнікаў.

Паводле апошніх дадзеных, каля 10 чалавек былі арыштаваныя, калі паспрабавалі прарвацца скрозь паліцэйскія ачапленні.

Раней апазіцыйны «Новы палітычны альянс за дэмакратыю» запатрабаваў парламенцкага расследавання з нагоды сістэмы публікацыі падручнікаў, заявіўшы, што любыя змены ў сістэме адукацыі патрабуюць грамадскага кансенсусу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?