Арганізатары сьвяточнага шэсьця ў Жодзіна ў гонар 90 — годзьдзя БНР былі затрыманы яшчэ ўчора вечарам адразу пасьля акцыі. Аляксандру Камароўскаму — лідэру Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня інвалідаў вайны ў Афганістане, Паўлу Красоўскаму — сябру партыі БНФ і ініцыятывы «Незалежная Рэспубліка Жодзіна», Юрасю Сілкіну — кіраўніку гарадзкой суполцы Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, Юрасю Жылко — сябру аргкамітэту па стварэньні партыі Беларускай Хрысьянскай дэмакратыі высунуты абвінавачваньні згодна частцы 2 артыкулу 23.34 КоАП (парушэньне правіл правядзеньня массавых мерапрыемстваў).
Пасьля таго, як яны былі дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі, на іх былі складзены пратаколы адміністрацыйнага парушэньня. Допыты па правапарушэньнях праводзліся дастаткова доўга —каля 4 гадзін. На ноч усе арганізатары шэсьця былі разьмешчаны ў Ізалятары часовага ўтрыманьня ў Жодзінскім ааддзеле міліцыі.
Сёньня 24 сакавіка над імі павінен адбыцца суд. Згодна адміністрацыйнага заканадаўства ім пагражае штраф у памеры ад 20 да 40 базавых велічынь, альбо адмінісрацыйны арышт.