lefigaro.fr

lefigaro.fr

Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс заявіў, што Парыж будзе змагацца з тэрарыстамі з «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу TF1.

«Я хачу сказаць французам, што мы знаходзімся на вайне (…) і мы будзем наносіць удары па ворагу», каб знішчыць яго ў Еўропе, Сірыі і Іраку, сказаў кіраўнік урада. «Мы пераможам у гэтай вайне», — дадаў ён.

Вальс таксама падкрэсліў, што Францыі варта быць гатовай да новых нападаў баевікоў.

***

У выніку атакаў тэрарыстаў вечарам 13 лістапада загінулі і памерлі 129 чалавек, 352 параненыя. Як паведаміў пракурор Парыжа Франсуа Мален, тэрарысты дзейнічалі трыма групамі. Ніхто з удзельнікаў нападу не выжыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?