У панядзелак на радзіме Алімпіяды на паўвысьпе Пэлапанэс стартавала эстафета Алімпійскага агню ХІХ летніх гульняў.

Нягледзячы на ўзмоцненыя захады бясьпекі - цырымонію ахоўвалі каля тысячы паліцэйскіх - падчас выступу кіраўніка кітайскага Алімпійскага камітэту Лю Цы малады чалавек выбег да трыбуны і разгарнуў плакат у падтрымку Тыбэту за сьпіной кітайскага прадстаўніка. Неўзабаве ўдзельнік руху "За свабоду Тыбэту" быў арыштаваны.

Падчас урачыстага абраду ў храма багіні Геры акторкі ў строях жрыцаў, запалілі паходню ад сонечных промняў у парабалічным люстэрку.

Эстафета пройдзе па пяці кантынэнтах і завершыцца 8 жніўня ў Пэкіне. У траўні паходню паспрабуюць узьняць на найвышэйшую вяршыню сьвету — Эвэрэст.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0