Брытанскі вулічны мастак стварыў у Мінску гіганцкае графіці дзяўчыны ў вышыванцы ФОТА і ВІДЭА
У Мінску на будынку інтэрната па вуліцы Рабкораўская 15 з'явілася графіці брытанска-аўстралійскага вулічнага мастака Гвіда ван Хельтэна (Guido Van Helten). Гвіда прыехаў у беларускую сталіцу ў межах фестывалю манументальнага мастацкага роспісу Urban Myths і пакінуў на сцяне дзевяціпавярховіка вялікі малюнак беларускай дзяўчыны ў вышыванцы.
![](http://nashaniva.com/img/w840d4webp1/photos/z_2015_11/1115_hdz_vyshyvanka_guido_minsk_01-d8mjf.jpg.webp)
Сваю працу ў Мінску Гвіда ствараў цягам 10 дзён. Вобраз дзяўчыны ў вышыванцы мастак сфатаграфаваў у Беларусі. Пад сучаснай вопраткай у яе заўважна аўтэнтычная беларуская вышыванка, якой больш за сто гадоў. Працэс стварэння графіці можна пабачыць на відэа ніжэй:
Стварэнне выявы адбывалася ў межах праекта Urban Myths супольнасці Signal пры падтрымцы Vizor Interactive, Амбасады Велікабрытаніі ў Беларусі і фарбы Condor.
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2015_11/1115_hdz_vyshyvanka_guido_minsk_02-xjb6y.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2015_11/1115_hdz_vyshyvanka_guido_minsk_03-6m66g.jpg.webp)
![](http://nashaniva.com/img/w732d4webp1/photos/z_2015_11/1115_hdz_vyshyvanka_guido_minsk_04-yq78m.jpg.webp)
Гвіда звярнуў увагу на важнасць беларускіх нацыянальных сімвалаў для саміх беларусаў. Ён сказаў, што, нягледзячы на знешнюю шэрасць і безвыходнасць наваколля, унутры кожнага беларуса ёсць тое, што робіць яго адметным. Зрэшты, пра гэта і яго мінскі манументальны твор.
Арганізатары будуць радыя цікавым ідэям партнерства і спонсарам для працягу праекта. Кантакт для сувязі: [email protected]
-
Шчадроўку з Гомельшчыны ведаюць мільёны людзей па ўсім свеце. У самой Беларусі пра яе мала хто чуў
-
У чатырох польскіх гарадах адбудзецца сінхронны фестываль салідарнасці і культуры Belarus Outside Sound System
-
Рэнесансны шэдэўр з Гальшанаў набыў новы выгляд. Так ён мог выглядаць чатыры стагоддзі таму
Каментары