У аператыўна-дзяжурную службу Кастрычніцкага РУУС сталіцы ад жыхароў жылога дома па вуліцы Казінца некалькі дзён таму паступіла паведамленне аб тым, што з акна кватэры, размешчанай на 8-м паверсе, невядомыя скідваюць на мінакоў пакеты, напоўненыя вадой, рэшткамі прадуктаў харчавання і іншым смеццем. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, па ўказаным адрасе для разгляду неадкладна былі накіраваныя нарад патрульна-паставой службы, а таксама ўчастковы інспектар міліцыі. 

На месцы супрацоўнікі органаў унутраных спраў запатрабавалі спыніць супрацьпраўныя дзеянні. У адказ на гэта парушальнікі паспрабавалі абліць міліцыянераў, дзверы ў кватэру не адкрывалі. Людзі, што знаходзіліся ў кватэры, не збіраліся супакойвацца, паводзілі сябе абуральна. Міліцыянеры прынялі рашэнне выклікаць падмогу. У выніку кампанія з двух мужчын і адной жанчыны, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, была затрыманая. 

Падчас разбору было ўстаноўлена, што ўсе затрыманыя вялі антыграмадскі лад жыцця, злоўжывалі спіртным. Кожны з іх быў неаднаразова судзімы. Парушальнікі растлумачылі свой учынак жаданнем павесяліцца. 

Іх дзеянням даецца прававая ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?