Мінскае ДАІ праводзіць разбіральніцтва дарожна‑транспартнага здарэння, якое адбылося ў нядзелю і ў выніку якога пацярпела 12‑гадовая дзяўчынка.

Падрабязнасці здарэння паведаміў інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды сталічнага ДАІ Аляксандр Гузаў:

«20‑гадовая дзяўчына, якая на «Джыпе» рухалася па вуліцы Кіжэватава з боку вуліцы Казінца, і праязджала перакрыжаванне з вуліцай Брэсцкай, здзейсніла наезд на пешахода — дзяўчынку 12 гадоў, якая пераходзіла праезжую частку па нерэгуляваным аўтамабільным пераходзе.

У выніку гэтага здарэння яна атрымала закрытую чэрапна‑мазгавую траўму цяжкай ступені, іншыя траўмы і ў цяжкім стане шпіталізаваная ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі».

Паводле словаў Аляксандра Гузава, падчас расследавання высветліліся нечаканыя абставіны:

«Дзяўчына толькі 19 сакавіка атрымала вадзіцельскае пасведчанне. І хутчэй за ўсё досведу ў яе абсалютна ніякага не было».

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0