Расія пагадзілася рэструктураваць доўг Украіны, заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін на выніковай прэс-канферэнцыі пасля завяршэння саміту «Вялікай дваццаткі» ў турэцкай Антальі.

АР

АР

Масква гатовая дазволіць Кіеву не ажыццяўляць выплаты па доўгу сёлета, а пагашаць яго па 1 млрд даляраў у год у 2016-2018 гадах, паведаміў Пуцін.

Па словах расійскага прэзідэнта, Масква такім чынам не проста пагадзілася рэструктураваць доўг Кіева, але і прапанавала лепшыя ўмовы, чым прасіў Міжнародны валютны фонд. Пуцін таксама заявіў, што разлічвае на гарантыі выплаты ўкраінскага доўгу Расіі з боку Захаду.

«Мы папрасілі такія гарантыі альбо ад урада ЗША, альбо ад Еўрасаюза, альбо ад аднаго з салідных міжнародных фінансавых інстытутаў. Прычым мы спадзяёмся, што гэтае пытанне будзе вырашана да пачатку снежня бягучага года», — сказаў Пуцін па выніках саміту G20.

13 лістапада прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што Украіна ўвядзе мараторый на выплату Расіі доўгу ў 3 млрд даляраў у выпадку, калі тая адмовіцца ад перамоваў па рэструктурызацыі крэдыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?