У заключнай гульні васьміматчавай дамашняй серыі хакеісты мінскага «Дынама» 16 лістапада перамаглі падольскі «Віцязь» з лікам 3:2 (2:0, 1:1, 0:1) і ўвайшлі ў зону плэй-оф.

Пасля 31 гульні «Дынама» з 44 ачкамі займае 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя тры матчы мінскі клуб правядзе на выездзе: 20 лістапада — з маскоўскім «Дынама», 22-га — з «Віцязем», 24-га — з браціслаўскім «Слованам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?