Паніхіда па Ірыне Казулінай пройдзе 26 сакавіка ў Чырвоным касцёле а 19‑й гадзіне. Аб гэтым БелаПАН паведаміў экс‑адвакат Аляксандра Казуліна намеснік старшыні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч.

Паводле яго слоў, згодна з каталіцкімі канонамі паніхіда павінна была адбыцца праз 30 дзён пасля смерці І.Казулінай.

«Аднак 30 дзён выпалі акурат на каталіцкі Вялікдзень — 23 сакавіка. Таму было вырашана перанесці паніхіду», — зазначыў І.Рынкевіч.

Палітык прапанаваў усім, хто ўдзельнічаў у пахаванні І.Казулінай, прыйсці на паніхіду і ўшанаваць яе памяць.

«Яна была не толькі жонкай экс‑кандыдата ў прэзідэнты, не толькі жонкай палітычнага вязня № 1, але і жанчынай, якая адчайна змагалася з ракам, пры гэтым дапамагаючы іншым анкалагічным хворым», — зазначыў І.Рынкевіч.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0