Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд абмеркаваў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным перспектывы барацьбы з міжнародным тэрарызмам, паведамляе прэс-служба Крамля, дадаючы, што тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве французскага боку.

Прэзідэнты дамовіліся наладзіць больш цесныя кантакты паміж ваеннымі ведамствамі і спецслужбамі сваіх краін у час аперацый у Сірыі.

Пуцін у аўторак ужо даручыў расійскім ваенным наладзіць узаемадзеянне з французскімі калегамі ў зоне аперацыі ў Сірыі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра тое, каб расійскі ракетны крэйсер «Масква» каардынаваў дзеянні з французскім авіяносцам.

У ходзе размовы Пуцін і Алянд таксама дамовіліся пра асабістую сустрэчу. Яна пройдзе ў Маскве 26 лістапада. Да гэтага ў Алянда запланаваныя перамовы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Паводле дадзеных Елісейскага палаца, яны адбудуцца 24 лістапада ў Вашынгтоне. Іх тэмай таксама стане барацьба з тэрарызмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?