Міністэрства замежных спраў Польшчы зменшыла сёлетні набор на праграму Каліноўскага. На вучобу былі прынятыя толькі 25 чалавек. Такое рашэнне тлумачыцца «змяншэннем рэпрэсій у Беларусі», адзначыў дырэктар праграмы, кіраўнік Інстытуту Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэту Ян Маліцкі.

«Гэта не ліквідацыя праграмы, часткова гэтыя месцы забраныя з праграмы Каліноўскага і перададзены ў іншыя праграмы, у тым ліку ў праграму імя Банаха. Напрыклад, частка навучэнцаў Коласаўскага ліцэя, якія звычайна ішлі да мяне, атрымалі стыпендыі там», — патлумачыў ён для радыё «Рацыя».

Старшыня Камітэту дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей дагэтуль не атрымала афіцыйных тлумачэнняў наконт скароту.

Іна Кулей.

Іна Кулей.

Акрамя таго, 19 з 25 сёлетніх стыпендыстаў праграмы Каліноўскага невядомыя беларускім праваабаронцам, якія раней займаліся адборам на праграму.

«Менавіта польская экзаменацыйная камісія прымае канчатковае рашэнне, каго прыняць на вучобу», — кажа дырэктар праграмы Ян Маліцкі.

Ключавое рашэнне, якое бярэцца пад увагу, — гэта вынікі экзаменаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?