Грэчаскі мастак INO намаляваў у Мінску вобраз чалавека без ідэнтычнасці. Малюнак трапіў у рэйтынг найлепшых вулічных графіці свету.

Ім захапляюцца і ў Беларусі. Напрыклад, праваабронцы пабачылі ў ім заклік супраць смяротнага пакарання. Сам мастак прысвяціў сваю работу ўсім, хто быў пакараны, а праз некаторы час аказаўся невінаватым.

Сапраўды, шматзначная карціна, не простая.

На думку некаторых жыхароў суседняга дома, графіці — дэпрэсіўнае. Яны называюць яго «анёлам смерці». Жыхары звярнуліся на сайт Onliner.by, патрабуючы, каб графіці замалявалі ці змянілі.

Алег Ларычаў, арганізатар фестывалю Urban Myths, у рамках якога і з'явілася спрэчнае графіці, кажа, што ў выканкам прыйшло два негатыўныя і тры пазітыўныя водгукі. Таму, паколькі малюнак быў папярэдне ўзгоднены з адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна, Ларычаў спадзяецца, што замалёўваць яго не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?