У Балгарыі арыштавалі лідара нацыяналістычнай партыі «Атака» Волена Сідэрава з-за скандалу са збіццём паліцэйскага. Паводле дадзеных пракуратуры Балгарыі, палітыку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, піша Reuters.

judicialreports.bg

judicialreports.bg

Волен Сідэраў, лідар нацыяналістычнай партыі «Атака», вядомай сваімі антынатаўскімі і антыеўрапейскімі поглядамі, абвінавачваецца ў здзяйсненні хуліганства.

Згодна з заканадаўствам Балгарыі, Сідэрава могуць утрымліваць пад вартай да 72 гадзін, пасля чаго суд Сафіі павінен прыняць рашэнне аб далейшай меры стрымання.

Партыя «Атака» таксама вядомая сваімі прарасейскімі настроямі. Палітык і яго партыя выступаюць за адраджэнне Расіі ў выглядзе новай дзяржавы, аналагічнай СССР. Таксама партыя рашуча падтрымлівае ўварванні Расіі ў Украіну, у тым ліку і анексію Крымскага паўвострава.

Раней парламент Балгарыі пазбавіў імунітэту Сідэрава і яго паплечніка Дэсіслава Чукалава па справе аб інцыдэнце, які адбыўся ў мінулым месяцы.

Палітык і група яго паплечнікаў 23 кастрычніка ўварваліся ў будынак Нацыянальнай акадэміі мастацтва тэатра і кіно Балгарыі і ўчынілі слоўную сварку са студэнтам. На месца прыбыла паліцыя, і ў момант затрымання Сідераў ўдарыў аднаго паліцэйскага па твары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0