![]() |
Міністэрства культуры Беларусі сумесна зь Беларускім саюзам тэатральных дзеячоў заснавала прэмію імя Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўленьня мастацтваў міністэрства Міхаіл Казловіч.
Экспэртная камісія прыме рашэньне, хто з актораў, рэжысэраў, сцэнарыстаў, драматургаў ці творчых калектываў варты гэтай узнагароды, прысьвечанай 200‑годзьдзю з дня нараджэньня заснавальніка новай беларускай літаратуры, прафэсійнай драматургіі і тэатру Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча.
Прэмія будзе ўручана на ўрачыстым вечары, прысьвечаным Міжнароднаму дню тэатру, які 27 сакавіка пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы.
Па традыцыі, на вечарыне будуць уручаныя прызы Беларускага саюзу тэатральных дзеячоў: «Хрустальная Паўлінка», «Хрустальны анёл», «Хрустальная зорка, «Хрустальная кветка».





