Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу абвясціў аб ударах па пазіцыях баевікоў «Ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі Сірыі крылатымі ракетамі паветранага базіравання.

Пра гэта ён распавёў у ходзе дакладу расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.

Шайгу пацвердзіў нанясенне масіраванага ўдару па баевіках ІД: па яго словах, было выпушчана 34 крылатыя ракеты.

Раней расійскія і замежныя СМІ паведамілі, што Расія выпусціла крылатыя ракеты па горадзе Рака — галоўнай апоры «Ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі Сірыі.

Паведамлялася аб тым, што ракеты «Калібр» былі запушчаныя з расійскай дызель-электрычнай падводнай лодкі «Растоў-на-Доне», якая здзяйсняла пераход з базы Паўночнага флота ў Наварасійск. Запуск нібыта адбыўся ў той момант, калі падлодка знаходзілася ва ўсходняй частцы Міжземнага мора.

Аднак Шайгу не пацвердзіў гэтыя паведамленні, а заявіў аб тым, што Расія задзейнічала ў Сірыі стратэгічныя бамбавікі Ту-22М3, Ту-160 і Ту-95МС, з якіх і былі выпушчаныя крылатыя ракеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?