У Міжнародны дзень студэнтаў, 17 лістапада, у Беларусі абвешчаны набор на першую незалежную грамадскую стыпендыю для студэнтаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі. Стыпендыя названая ў гонар выбітнага беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, асветніка і навукоўца Аркадзя Смоліча.

Стыпендыю імя Аркадзя Смоліча можа атрымаць любы студэнт беларускіх вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. Памер стыпендыі 1 000 000 беларускіх рублёў на месяц. Стыпендыя выдаецца тэрмінам на 1 год і агульны пачатковы стыпендыяльны фонд складае 12 000 000 рублёў. Падаць заяўку на стыпендыю можна да 17 снежня бягучага году, запоўніўшы форму ў інтэрнэце: http://bit.ly/1WScjJa

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?