На 3 сутак адміністрацыйнага арышту пакараны моладзевы актывіст Іван Шаблінскі за распаўсюд незарэгістраваных перыядычных выданьняў. Ён быў затрыманы ўчора вечарам у Менску, калі раздаваў друкаваныя выданьні мінакам.
Як стала вядома ПЦ «Вясна», сёньня ў судзе Першамайскага раёну Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы. Шаблінскаму інкрымінавалі парушэньне артыкулу 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях і пакаралі 3 суткамі арышту.
0
0
0
0
0
0