Дзмітрый Шэпелеў прапанаваў бацькам Жанны Фрыске заключыць новую дамову. Як паведамляюць інфармагенцтвы, тэлевядучы хоча забраць сабе асабняк у Падмаскоўі, у якім цяпер жыве са сваім сынам, а кватэру ў Маскве аддаць родным спявачкі. Асобным пунктам пагаднення стане магчымасць бесперашкодна бачыцца з маленькім Платонам.

Смерць Жанны Фрыске паклала пачатак сур'ёзнаму канфлікту ў яе сям'і. Бацькі спявачкі і яе грамадзянскі муж Дзмітрый Шэпелеў ужо амаль паўгода дзеляць двухгадовага Платона. Бацьку і маці Фрыске нават прыйшлося наняць вядомага адваката Аляксандра Карабанава, які ад іх імя напісаў заяву ў органы апекі, каб яны мелі права на афіцыйныя сустрэчы з хлопчыкам.

Цяпер Шэпелеў падняў і маёмаснае пытанне. У гэтай сувязі адвакат Карабанаў растлумачыў, што Дзмітрый наогул ніякага дачынення да спадчыны Жанны Фрыске не мае. Паводле яго слоў, адзіным спадчыннікам Жанны Фрыске з'яўляецца яе сын Платон. «Матэрыяльнае пытанне цяпер не разглядаецца, а тэмай маёмаснага характару маніпулюе якраз Шэпелеў», — сказаў адвакат.

Таксама Карабанаў распавёў, што камісія па апецы, куды звярнуліся бацькі спявачкі, адбудзецца ў канцы лістапада. «І калі абодва бакі не прыйдуць да пагаднення, пытанне будзе вырашацца ў судовым парадку», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?